Уладзімір Андрэйчанка: "Старт Мытнага саюза можна лічыць удачным"
10.06.2011
—
Новости Общества
Такое меркаванне выказаў учора журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка па выніках чарговага пасяджэння Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.
"Да стварэння Мытнага саюза ў 2009 годзе тавараабарот паміж трыма краінамі, якія ўваходзяць у Мытны саюз, складаў $24 млрд. Цяпер гэты тавараабарот ужо $29 млрд. Экспарт Беларусі ў Расію і Казахстан быў каля $7 млрд, цяпер ён каля $10 млрд. Гэтыя лічбы гавораць самі за сябе".