Сямёну Фёдараву было толькі 20 гадоў

Источник материала:  

Пад Магілёвам знайшлі астанкі шасці салдатаў, якія абаранялі горад у 1941 годзе. Асобу аднаго з іх удалося ўстанавіць адразу: гэта малады чырвонаармеец з Чалябінскай вобласці.

Удалося адшукаць салдацкі медальён, дзе на паперцы зроблены запісы хімічным алоўкам. Асабістыя рэчы захаваліся праз 70 гадоў: шпуля з белымі ніткамі, біклажка, папруга. Астанкі Сямёна Фёдарава перапахаваюць на Буйніцкім полі, дзе праходзілі асноўныя баі ў 1941 годзе. А асабістыя рэчы адправяцца ў музей на радзіме Сямёна Фёдарава ў Расіі.

Мясцовыя жыхары называюць лес паблізу вёскі Кадзіна Магілёўскага раёна, дзе знайшлі астанкі абаронцаў, Высокім полем. Там у 1941 годзе байцы трапілі ў акружэнне і прынялі свой апошні бой. За апошнюю чвэрць стагоддзя тут знайшлі некалькі дзясяткаў астанкаў салдатаў Вялікай Айчыннай вайны, але толькі пяць асобаў удалося ўстанавіць дзякуючы салдацкім медальёнам.

Між тым Магілёў рыхтуецца ўрачыста адзначыць 70-годдзе гераічнай абароны: мяркуецца, што гэта будзе вялікае тэатралізаванае шоу і салют.

Ілона Іванова.

←Час молчаливой солидарности в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика