Паўднёвы ўсход Беларусі ўжо тры тыдні без дажджоў

Источник материала:  

У паўднёва-ўсходняй палавіне Беларусі дэфіцыт ападкаў захоўваецца на працягу трох тыдняў, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела аграметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Надзея Мельчакова.

Паводле яе слоў, з сярэдзіны мая да 6 чэрвеня на большай частцы Магілёўскай, Гомельскай, у паўднёва-ўсходняй палавіне Брэсцкай, паўднёвых і ўсходніх раёнах Мінскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці колькасць ападкаў склала ад 4 да 18 мм, што адпавядае 10-35 працэнтам нормы для гэтага перыяду.

У шэрагу раёнаў Гомельскай і на ўсходзе Мінскай вобласці на палях, за якімі вядзецца назіранне, адзначаецца пажаўценне лісця збожжавых культур. На бягучым тыдні ў рэспубліцы захаваецца гарачае і ў асноўным сухое надвор'е, што можа прывесці да далейшага пагаршэння аграметэаралагічнай абстаноўкі, адзначыла спецыяліст.

←Час молчаливой солидарности в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика