Блог Усяслава Чарадзея. Пост 10. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

Источник материала:  
08.06.2011 13:14 — Новости Общества

Блог Усяслава Чарадзея. Пост 10. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

TUT.BY /
  • Budzma.org
    Блог Усяслава Чарадзея. Пост 10. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з пісьменнікам Уладзімірам АрловымМай. 1065 год.

    Гэта ўсё пісьменнік Уладзімір Арлоў са сваімі "Таямніцамі полацкай гісторыі" вінаваты. У мяне ўсё пытаюць, чаму я без дай прычыны на Ноўгарад і Пскоў у 65-м пайшоў — яны ж нам, маўляў, саюзнікамі былі. Заяўляю ўголас і публічна: "Прычына усё ж была, і імя ёй — Уладзімір Арлоў".
     
    Панадзіўся адзін чалавек да мяне ў сон цягацца і патрабаваць: "Схадзі ды схадзі, спадару князь, на наўгародцаў. І потым на пскоўцаў яшчэ!".
     
    Я яму кажу: "Шаноўны, я не ведаю, хто вы такі і чаму вы заклікаеце ваяваць, але я супраць".
     
    А ён становіцца ў позу — нагадваю, дзеянне адбываецца ў маім уласным сне! — і кажа:
    — Як гэта хто?! Я — Уладзімір Арлоў.
     
    — Я ведаў, — кажу яму, — аднаго Уладзіміра, Уладзіміра Краснае Сонейка, дык гэты таварыш хоць і хрысціў Кіеў, але потым узяў наш Полацак і сілком ажаніўся з дачкой мясцовага кіраўніка, Рагнедай, маёй прабабкай.
     
    — Князі і князёўны сыходзяць і прыходзяць, — адказаў Уладзімір Арлоў, — а мы, пісьменнікі, існуем у вечнасці і працуем дзеля яе. Вось таму я ў вечнасці цяпер і знаходжуся, з табой гутарку вяду.
     
    — Спадар пісьменнік, вы не ў вечнасці, вы ў маім сне, — нагадаў яму я.
     
    — Гэта не прынцыпова, — кажа Арлоў. — Сама галоўнае, каб ты схадзіў з мячом на Ноўгарад і Пскоў. Бо я ўжо ў сваёй кнізе пра цябе напісаў, удзячныя водгукі чытачоў атрымаў, ганарар мне заплацілі. І як не прыйдзеш — у людзей настрой упадзе, зняверацца ў сваіх сілах. А каму гэта трэба? Так што давай, дуй на Ноўгарад! Потым па маім плане трэба яшчэ кіеўскі пасад заняць. І т.д. і  т.п.
     
    Я з ім трохі пагадзіўся — схадзіў з мячом на Ноўгарад і Пскоў, але далей пастанавіў не слухацца. Паклікаў сваю ўнучку і кажу:
     
    — Прадславачка, Еўфрасіннечка, ужо і не ведаю, як цябе клікаць, адным словам, унучачка, напрамілы Бог не ідзі ў манастыр, не рабіся святой і не давай загадаў адліваць свой суперкрыж, каб дзядзьку Арлову з будучыні не патураць з яго кніжкамі! Хай чухае патыліцу, пра што яму цяпер у "Таямніцах полацкай гісторыі" пісаць. 
←На территории Минской области реализуется милицейская программа "Мак"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика