У Гродзенскім заапарку аднавілі катанне на запражных жывёлах
08.06.2011
—
Новости Общества
Працяглы перапынак быў звязаны з рэканструкцыяй заапарка, але цяпер ёсць спецыяльнае месца для гэтай дзіцячай забавы. Праўда, пакуль падрастаюць звычныя для гродзенцаў поні, у экіпаж запрагаюць восліка па мянушцы Крыста.
Рэканструкцыя заапарка, якая пачалася ў 2002 годзе, набліжаецца да завяршэння. Сёння там 3,4 тысячы жывёл, птушак і рыбаў. А не хапае, вось ужо каля дзесяці гадоў, слана. Праўда, цяпер перспектыва замены Сураку, які пражываў у заапарку з 1965 года, даволі рэальная. Верагодна, на новае месцажыхарства ў Гродне перабярэцца цыркавы "пенсіянер" ці, мажліва, скарыстаюцца міжнароднай праграмай па захаванні відаў жывёльнага свету.
Барыс ПРАКОПЧЫК.