Лепшы плітачнік краіны
Замежныя кампаніі не страчваюць цікавасць да Беларусі як да краіны, у якую выгадна ўкладваць інвестыцыі. Сярод іх нямецкі канцэрн "Хенкель". Адно з яго падраздзяленняў, кампанія "Хенкель Баўтэхнік", якая даволі паспяхова працуе ў нашай краіне, для замацавання сваіх пазіцый спансіравала правядзенне рэспубліканскага конкурсу плітачнікаў.
Днямі яго фінал адбыўся ў Мінску, у гандлёвым цэнтры "Сталіца". Пераможцам стаў Аляксандр Балбукоў з Гомельскай вобласці. Яму дастаўся Гран-пры — 5 000 000 рублёў. Перамога была дасягнутая ў жорсткай барацьбе з лепшымі прафесіяналамі з іншых рэгіёнаў краіны, якія прайшлі скрозь сіта абласных адборачных тураў.
Прызы, якія былі прадстаўлены нямецкай кампаніяй "Хенкель Баўтэхнік", атрымалі і іншыя ўдзельнікі фіналу.
Леанід Тугарын.