За веру прыняў пакутніцкую смерць

Источник материала:  

У Мёрскім раёне, у самым маленькім горадзе Беларусі — Дзісне — адбылася першая ў гісторыі Полацкай праваслаўнай епархіі літургія з чынам кананізацыі свяшчэннамучаніка. У літургіі браў удзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Ён павіншаваў вернікаў і адзначыў: "Сёння мы праслаўляем новаю зорачку на царкоўным небасхіле!".

Да ліку святых далучаны святар Канстанцін Жданаў. Ён за веру прыняў пакутніцкую смерць у смутныя часы грамадзянскай вайны. У 1919 годзе яго забілі за тое, што не пажадаў адмовіцца ад веры, пакінуць свой прыход, што ўсім сэрцам служыў Богу. Святара пахавалі жывым. Па расказах сведак, апошняй просьбай яго была — памаліцца. І за сваіх забойцаў таксама. З просьбай кананізаваць свайго земляка звярталіся вернікі.

Станоўчае рашэнне аб кананізацыі было прынятае яшчэ ў 2005 годзе. За гэты час збіраліся звесткі пра ягонае жыццё і адданае служэнне царкве. А ў 2008 перанеслі мошчы святара ў храм Уваскрэсення Хрыстовага — галоўны храм Дзісны. Мошчы захоўваюцца ў спецыяльнай рацы з правага боку ад алтара.

Памяць свяшчэннамучаніка Канстанціна Шаркоўшчынскага будзе адзначацца 29 красавіка (у дзень яго пакутніцкай смерці), 3 чэрвеня (дзень кананізацыі), а таксама ў Саборы Беларускіх святых.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Лишь 17 процентов белорусов предпочитают только отечественные товары

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика