І самалётам цяжка ў спякоту

Источник материала:  

Але і Ан-2, і Мі-2 павінны штодня ўзнімацца ў паветра над гарачай зямлёй. Спякотнае паветра стварыла ў многіх рэгіёнах краіны пажаранебяспечную сітуацыю, і ўсе 12 падраздзяленняў "Беллесавія" вядуць назіранне з неба, каб папярэдзіць аб небяспецы і своечасова ўтаймаваць вогненную стыхію, не даць агню ператварыць лес у попел. Асабліва складаныя ўмовы з-за адсутнасці дажджоў утварыліся на паўднёвым захадзе Беларусі на памежжы з Украінай, у Столінскім і Пінскім раёнах. Лётчык-назіральнік мазырскага авіяаддзялення Аляксандр Нягрэй з групай пажарных дэсантнікаў учора ліквідавалі два складаныя лясныя вогнішчы ў Лельчыцкім і Калінкавіцкім раёнах, якія ўзніклі па халатнасці людзей.

— Клас гарымасці павышаецца ўжо да пятага, — паведаміў па тэлефоне Аляксандр Нягрэй, — бо гарачыня дасягае 30-32 градусаў. Нават хуткія самалёты і верталёты не заўсёды паспяваюць да вогнішчаў, пакуль тыя ў пачатковым стане.

У мінулыя выхадныя складаная сітуацыя ўтварылася на Альманскіх балотах. Небяспеку заўважыў пінскі лётчык-назіральнік Юрый Вандзіч. Прыйшлося высаджваць пажарны дэсант на цэлыя суткі. Пажар спынілі, але агнём знішчана больш за гектар балотна-лясных угоддзяў.

І самалётам цяжка ў спякоту

  — Учора два пажары пашкодзілі трынаццаць сотак лесу, — паведаміў Юрый Вандзіч. — Каб не дэсантнікі, хто ведае, якія страты панесла б лясная гаспадарка.

Пажар пад крылом АН-2 (на фота ўверсе) запеленгаваў экіпаж лесапатруля з Маладзечна, якім кіруе Уладзімір Ганчароў. Яго інфармацыя пра агонь на маляўнічым беразе Заходняй Бярэзіны дапамагла хутка ліквідаваць полымя.

— Наша тэхніка павінна быць безадказнай і заўсёды гатовай да вылету, — кажа авіятэхнік самалёта АН-2 Уладзімір Крыштопенка (на ніжнім фота).

Гэты спецыяліст ужо 20 гадоў абслугоўвае "кукурузнікі". І амаль дзесяць з іх — у "Беллесавія". Як толькі борт прызямляецца пасля чарговага палёту, авіятэхнік спяшаецца праверыць усе вузлы і дэталі даверанага яму самалёта-назіральніка.

Анатоль Кляшчук.

←Лишь 17 процентов белорусов предпочитают только отечественные товары

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика