"Белнафтахім" з 7 чэрвеня павысіў рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, у сярэднім на 31 працэнт
08.06.2011
—
Новости Общества
Гэтыя меры прыняты ў мэтах абароны ўнутранага рынку, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Рознічная цана за 1 літр складае: бензін Нармаль-80 — Br4950, бензін АІ-92 — Br5100, бензін АІ-95 — Br5800, бензін АІ-95-Еўра — Br5800, дызельнае паліва — Br5100.
На прадпрыемстве адзначылі, што, згодна з маніторынгам рэалізацыі нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях сістэмы канцэрна, на працягу мая гэтага года продаж аўтамабільнага паліва ўзрос у 1,5 раза, у тым ліку на АЗС у прыгранічных раёнах — у 2,3 раза.