"Прамыя лініі" Камітэта дзяржкантролю
9 чэрвеня 2011 года з 10.00 да 13.00 адбудзецца "прамая лінія" Камітэта дзяржаўнага кантролю па пытаннях якасці, кошту і тэрмінаў будаўніцтва жылля ў г. Мінску.
Жыхары сталіцы могуць паведаміць пра факты парушэнняў, якія дапушчаны пры ўзвядзенні іх жылля долевым спосабам або праз ЖБСК, а таксама адсутнасць мер рэагавання на звароты грамадзян з боку заказчыкаў (забудоўшчыкаў) і дзяржаўных органаў.
Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю вывучаць звароты мінчан, звязаныя з неабгрунтаванымі патрабаваннямі заказчыка (забудоўшчыка) па павелічэнні цаны квадратнага метра ў жылым доме, які ўжо ўзведзены або яшчэ будуецца, наяўнасцю будаўнічых дэфектаў, выяўленых пры засяленні, працяглым ухіленнем заказчыка (забудоўшчыка) ад ліквідацыі такіх дэфектаў, зацягваннем тэрмінаў будаўніцтва жылых памяшканняў.
Тэлефон "прамой лініі" — (017) 328 69 40.
10 чэрвеня 2011 г. з 15.00 да 16.30 старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах Анатоль Мікалаевіч Рубінаў правядзе "прамую лінію" па пытаннях арганізацыі і парадку правядзення ўступнай кампаніі 2011 года.
У рамках тэлефонных зносінаў жыхары рэспублікі маюць магчымасць абазначыць праблемы, звязаныя з паступленнем у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
У "прамой лініі" таксама возьмуць удзел прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю і Міністэрства адукацыі.
Тэлефон "прамой лініі" (017) 328 69 40.