Арэнда нават самых "слабенькіх" сталічных аднапакаёвак падаражэла летам мінімум на 300 тысяч рублёў
Як адзначаюць эксперты рынку арэнды мінскага жылля, менавіта ў першы месяц лета традыцыйна назіраецца патанненне гэтага сегменту жыллёвай нерухомасці. Сапраўды, так яно адбываецца і цяпер, калі лічыць кошт арэнды ў доларавым эквіваленце. Аднак з доларам у нас зараз назіраецца такая незразумелая гульня, якая вымушае гаспадароў кватэр і кліентаў або дамаўляцца аб істотных доларавых зніжках, або перапісаць цэннікі ў рублях.
Напрыклад, калі месяц—два таму нават самая "слабенькая" аднапакаёвая кватэра каштавала недзе 230 долараў, то гаспадары жылля маглі яшчэ згадзіцца ўзяць плату па афіцыйным курсе, што складала каля 700 тысяч рублёў. Цяпер горшыя па жыллёвых умовах і, адпаведна, маленькія па плошчы) кватэры ў Мінску каштуюць прыкладна 200 долараў, што складае ўжо мільён рублёў. Тут трэба адзначыць, што арэнда ў памеры мільёна рублёў з'яўляецца мінімальнай, бо за 5000 беларускіх рублёў долараў у абменніках няма. Таму ўладальнікі кватэр часам патрабуюць лічыць рублёвы эквівалент па 5500 ці нават 6000 рублёў за долар. Больш падрабязна пра магчымыя тэндэнцыі на рынку арэнды чытайце ў наступных нумарах "Звязды".
Сяргей КУРКАЧ.