Ганцавічы рыхтуюцца

Источник материала:  

Учора ў Ганцавічах адбылося пасяджэнне нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства. На нарадзе прысутнічалі віцэ-прэм'ер краіны Анатоль Тозік, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, міністр культуры Павел Латушка...

Прысутныя на месцы азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі да важнага для Беларусі мерапрыемства. Пасля наведвання аб'ектаў, якія абнаўляюцца, былі зроблены заўвагі і выказаны пажаданні. "На Дзень беларускага пісьменства прыедуць тысячы гасцей з усёй Беларусі, а таксама з іншых краін. Гэтае свята стала значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі", — адзначыў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.

Ганцавічы рыхтуюцца

  А міністр культуры Павел Латушка прапанаваў правесці ў рамках Дня пісьменства экспазіцыю старадаўніх кніг, выставу арыгінальных экспанатаў, звязаных з жыццём Якуба Коласа, а таксама арганізаваць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы і пазнаёміць гледачоў са спектаклем "Сымон-музыка".

Свята ў 2011 годзе будзе праводзіцца ў 18 раз, і Ганцавічы рыхтуюцца да яго. Паўсюдна ў горадзе вядуцца будаўнічыя работы. Была выказана надзея, што Дзень беларускага пісьменства ў Ганцавічах пройдзе на самым высокім узроўні. Але пра гэта — у наступным нумары.

Сымон Свістуновіч. Фота аўтара.

←Рианна убила насильника (видео)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика