Жыхар Нарачы незаконна прадаваў вэнджаную рыбу ў прамысловых маштабах

Источник материала:  

Мiлiцыя ўстанавiла, што жыхар вёскi Нарач скупляў вугра ў мясцовых браканьераў, вэндзiў у дамашнiх умовах i прадаваў у Мiнску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах ГУБЭЗ МУС Веранiка Пасмецьева.

Для захоўвання прадукцыi ён выкарыстоўваў прамысловае халадзiльнае абсталяванне ў адной з пабудоў, што знаходзяцца на яго ўчастку. Супрацоўнiкi ўпраўлення знайшлi там звыш 200 кг каштоўнай рыбы на агульную суму больш за Br30 млн.

←Почти 70 процентов белорусов являются нуждающимися

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика