На меліярацыю — 4,7 трлн рублёў

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў напярэдадні Дня меліяратара намеснік дырэктара, начальнік аддзела меліярацыі і воднай гаспадаркі Дэпартамента па меліярацыі Мінсельсгасхарчу Уладзімір ЕЎПАК.

Сёння меліяраваныя землі займаюць трэцюю частку ўсіх сельскагаспадарчых угоддзяў. Тут вырошчваецца больш за 30 % усёй раслінаводчай прадукцыі і практычна ўсе травяністыя кармы.

— Калі мы рэканструявалі ў мінулым годзе каля 20 тысяч гектараў, то сёлета перад намі пастаўлена задача аднавіць не менш як 60 тысяч гектараў. — удакладніў Уладзімір Еўпак.

— Раней увесь дрэнаж павінен быў прамывацца праз пэўны час, — расказвае дырэктар РУП "Інстытут меліярацыі НАН Беларусі" Мікалай ВАХОНІН. — А які сэнс, калі ён не заглейваўся? Вось мы і распрацавалі падземную канструкцыю, якая дазваляе прадыягнаставаць і ўбачыць, які ўчастак трэба прамываць, а які не. Толькі пры дапамозе аднаго гэтага прыстасаваныя дасягаем 70 % эканоміі сродкаў.

Надзея ДРЫЛА.

←Почти 70 процентов белорусов являются нуждающимися

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика