Прывітанне з Варшавы
02.06.2011
—
Новости Общества
Кніга “Беларусы Данеччыны” багата ілюстраваная каляровымі здымкамі, аказалася вельмі змястоўнай. Акрамя агульных артыкулаў (“Гістарычная даведка пра беларусаў ва Украіне”, “Сацыяльны партрэт беларусаў Украіны” і інш.), там аказаліся і біяграфічныя, а сярод іх і пра Віктара Ельскага.
І вось жа супадзенне: амаль адначасова ў рэдакцыю “Голасу Радзімы” прыйшла бандэроль з Варшавы, а ў ёй — кніжка Яанны Кіндлер “Для нашай Мамы”. Мама — гэта Ганна Завідзкая, унучка беларускага пісьменніка Аляксандра Ельскага, дачка польскага і беларускага этнографа і фалькларыста Зыгмунта Глогера і, значыць, блізкая сваячка Віктара Ельскага, род якога, нагадаем, таксама з былой Ігуменшчыны, цяпер Чэрвеньшчыны. Яго дзед Канстанцін, стрыечны брат Аляксандра, быў вядомым падарожнікам па Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, прафесарам заалогіі Кракаўскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў.
А з вокладкі кніжкі, складзенай Яаннай Кіндлер з вельмі цікавых гістарычных дакументаў, на мяне з невядомай фатаграфіі (гл. здымак) глядзелі сам Аляксандр Ельскі, яго жонка Галена (дагэтуль нам было невядома нават яе імя!) і Зыгмунт Глогер. З акна на заднім плане фота відаць жонку Глогера і дачку пісьменніка, таксама Аляксандру, і яе дзяцей.
Пра выхад кнігі Яанны Кіндлер на ўсякі выпадак паведамлю (а раптам не ведае?) і ў Данецк прафесару Віктару Ельскаму. Як бачым, род Ельскіх і сапраўды стварае культурныя повязі паміж рознымі краінамі, народамі і нават кантынентамі.
Адам Мальдзіс
І вось жа супадзенне: амаль адначасова ў рэдакцыю “Голасу Радзімы” прыйшла бандэроль з Варшавы, а ў ёй — кніжка Яанны Кіндлер “Для нашай Мамы”. Мама — гэта Ганна Завідзкая, унучка беларускага пісьменніка Аляксандра Ельскага, дачка польскага і беларускага этнографа і фалькларыста Зыгмунта Глогера і, значыць, блізкая сваячка Віктара Ельскага, род якога, нагадаем, таксама з былой Ігуменшчыны, цяпер Чэрвеньшчыны. Яго дзед Канстанцін, стрыечны брат Аляксандра, быў вядомым падарожнікам па Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, прафесарам заалогіі Кракаўскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў.А з вокладкі кніжкі, складзенай Яаннай Кіндлер з вельмі цікавых гістарычных дакументаў, на мяне з невядомай фатаграфіі (гл. здымак) глядзелі сам Аляксандр Ельскі, яго жонка Галена (дагэтуль нам было невядома нават яе імя!) і Зыгмунт Глогер. З акна на заднім плане фота відаць жонку Глогера і дачку пісьменніка, таксама Аляксандру, і яе дзяцей.
Пра выхад кнігі Яанны Кіндлер на ўсякі выпадак паведамлю (а раптам не ведае?) і ў Данецк прафесару Віктару Ельскаму. Як бачым, род Ельскіх і сапраўды стварае культурныя повязі паміж рознымі краінамі, народамі і нават кантынентамі.
Адам Мальдзіс