Асетр зламаў нагу амерыканцы

Источник материала:  
Буйны асетр заскочыў у лодку на адной з рэк у амерыканскім штаце Фларыда і зламаў нагу 25-гадовай дзяўчыне.     Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Фэнінг-Спрынгс на рацэ Сувані. Па словах відавочцаў, рыба даўжынёй прыкладна 1,5 метра і вагой прыблізна 30 кілаграмаў заскочыла ў глісер і моцна стукнула па назе адну з пасажырак. Сёлета гэта ўжо пяты выпадак, калі асятры заскокваюць у лодкі і прычыняюць траўмы людзям. Характэрна, што ў мінулую пятніцу ўлады Фларыды распаўсюдзілі папярэджанне для аматараў рачных шпацыраў, у якім звярталася ўвага на асабліва вялікую папуляцыю асятроў у Сувані (каля 14 тысяч рыбін) і на той факт, што яны могуць заскочыць у лодку.
←Гомельские таможенники задержали контрабандный цветной металл из Новой Зеландии стоимостью 3 млрд. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика