Віка ў Парыжы не сумавала
Вікторыя Азаранка заставалася на турніры "Вялікага шлема" "Ралан Гарос" самай рэйтынгавай тэнісісткай, пасля таго, як з яго выбылі Кім Клійстэрс, Каралін Вазняцкі і Вера Званарова.
Вікторыя дайшла да чвэрцьфіналу, у межах якога ўчора сустракалася з кітаянкай Лі На. У 1/8 беларуска без праблем справілася з расіянкай Макаравай — 6:2, 6:3, а вось у 1/4 фіналу прайграла — 5:7, 2:6.
У пары з Марыяй Кірыленка Вікторыя таксама дайшла да чвэрціфіналу. Аднак і зладжанасць у тандэме дае збоі: беларуска-расійскі дуэт прайграў амерыканкам Лізэль Хубер і Лайзе Рэйманд з лікам 4:6, 6:4, 4:6.
Тым часам Максім Мірны (6-ты парны рэйтынг) і Даніэл Нестар (3) выйшлі ў паўфінал мужчынскага парнага разраду, абыграўшы ў чацвёртым раўндзе шведа Роберта Ліндстэта (20) і румына Хорыа Тэкаў (15) — 6:4, 6:2. Наступнымі супернікамі беларуска-канадскага дуэта стануць француз Міхаэль Лодра (17) і серб Ненад Зімонджыч (4).
Алена КРАВЕЦ.