Буйная аварыя з удзелам аўтобуса з дзецьмі адбылася на МКАД

Источник материала:  

Пазаўчора ўвечары карэспандэнт "Звязды" выпадкова апынулася на месцы сур'ёзнай аварыі на Мінскай кальцавой аўтадарозе з удзелам двух аўтамабіляў і экскурсійнага аўтобуса, у якім знаходзілася 40 дзяцей. "Опель" і "Фальксваген" ад сутыкнення выкінула з дарогі, ад удару аб апоры пуцеправода адзін з аўтамабіляў перакуліўся. На месцы здарэння працаваў экіпаж ДАІ. Інспектар ДПС АДАІ Ленінскага раёна Аляксандр Тракін пракаментаваў ДТЗ:

— "Опель" рухаўся ў крайняй правай паласе і, выконваючы перастраенне налева, у сярэднюю паласу, зачапіў аўтобус. Кіроўца аўтобуса, каб пазбегнуць перакульвання, прымяніў экстранае тармажэнне і спыніўся. "Опель" пайшоў у некіруемы занос — машыну пачало круціць па ўсіх трох палосах. У выніку яна сутыкнулася з "Фальксвагенам Пасат", які рухаўся ў крайняй правай паласе. Ад сутыкнення абодва аўтамабілі выкінула ў кювет.

Па медыцынскую дапамогу ніхто з удзельнікаў ДТЗ не звяртаўся. Абодва кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Буйная аварыя з удзелам аўтобуса з дзецьмі адбылася на МКАД

  — Паколькі адбылося перакульванне аднаго з аўтамабіляў, тэрмінова была выкліканая "хуткая дапамога", аднак ніхто не пацярпеў. Калі б кіроўцы абодвух аўтамабіляў і пасажыр "Фальксвагена" не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, цялесных пашкоджанняў наўрад ці ўдалося б пазбегнуць, — патлумачыў Аляксандр Тракін.

Вінаваты ў ДТЗ пакуль не ўстаноўлены. Кіроўца "Опеля", дарэчы, працуе ўрачом-рэаніматолагам сталічнай бальніцы хуткай дапамогі.

Алена АЎЧЫННІКАВА. Фота аўтара.

←Гомельские таможенники задержали контрабандный цветной металл из Новой Зеландии стоимостью 3 млрд. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика