Целы прыгажунь упрыгожаць малюнкамі

Источник материала:  

На беразе возера Лосвіда — папулярным месцы адпачынку, што знаходзіцца недалёка ад Віцебска, пройдзе воднаспартыўнае свята, якое арганізуецца пры актыўным удзеле гаркама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мерапрыемства стала традыцыйным, але кожны год энтузіясты шукаюць новыя падыходы ў яго правядзенні.

У рамках фестывалю правядуць самыя розныя спаборніцтвы на вадзе і зямлі, конкурсы самадзейнасці, кухараў. Безумоўна, вельмі відовішчным стане конкурс бодзі-арту — роспісу па целе. Свята, прысвечанае чарговай гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе на працягу трох дзён (10—12 чэрвеня).

Аляксандр ПУКШАНСКІ.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика