Зацверджаны дадатковы пералік сацыяльна значных тавараў

Источник материала:  

У Беларусі зацверджаны дадатковы пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа ўводзіцца часовае рэгуляванне цэн тэрмінам да 90 дзён. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 мая 2011 года № 676, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакументам унесены дапаўненні ў пастанову ўрада ад 14 красавіка 2011 года № 495, што зацвердзіла пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

У пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі на тэрмін не больш за 90 дзён, увайшло 13 пазіцый спажывецкіх тавараў. Гэта асноўныя спажывецкія тавары, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень насельніцтва. Сюды адносяцца: рыба жывая, свежамарожаная (акрамя далікатэсных), селядзец салёны, сыры з каровінага малака цвёрдыя і мяккія, ячныя, аўсяныя крупы, аўсяныя камякі без смакавых і іншых дабавак, свежыя агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны, кава, чай, кухонная соль (акрамя харчовай марской солі), субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорый, з мяса курэй і куранят, вараныя каўбасы, сасіскі, крывяныя і ліверныя каўбасы, сінтэтычныя мыйныя сродкі.

Зацверджаны дадатковы пералік сацыяльна значных тавараўРазам з тым устаноўлена, што цэны на сацыяльна значныя тавары, вызначаныя пастановай Саўміна ад 14 красавіка 2011 года № 495, не могуць да 1 ліпеня 2011 года павышацца і перавышаць узровень, зацверджаны па стане на 28 мая 2011 года юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вырабляюць гэтыя тавары.

Такім чынам, падкрэслілі ў прэс-службе, прыняцце пастановы Савета Міністраў № 676 накіравана на спыненне неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкія тавары (паслугі).

У мэтах развіцця пастановы Савета Міністраў ад 28 мая 2011 года № 676 Міністэрства эканомікі 28 мая таксама прыняло пастанову № 79 "Аб гандлёвых надбаўках на сацыяльна значныя тавары, цэны на якія могуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь на працягу тэрміну не больш за 90 дзён".

У Мінэканомікі БЕЛТА паведамілі, што гэтай пастановай устанаўліваюцца гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускных цэн арганізацый-вытворцаў або цэн, сфарміраваных юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія закупілі тавар за межамі рэспублікі, на сацыяльна значныя тавары. Цэны на іх могуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі на працягу тэрміну не больш за 90 дзён. Пастанова Мінэканомікі № 79 мае часовы характар і дзейнічае на працягу 90 дзён, падкрэслілі ў міністэрстве. Гэты дакумент таксама накіраваны на спыненне неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкія тавары (паслугі).    


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика