Прыпынена льготнае спажывецкае крэдытаванне грамадзян
Пра гэта паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Савет Мiнiстраў 30 мая 2011 года прыняў пастанову № 678, якой прыпынена дзеянне пастановы № 1010 ад 1 жнiўня 2009 года "Аб зацвярджэннi пералiку тавараў, для набыцця якiх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты" да асаблiвага рашэння Савета Мiнiстраў Беларусi.
"Улiчваючы праводзiмую работу па аптымiзацыi напрамкаў расходавання бюджэтных сродкаў i вызначэнні новых падыходаў у пытаннях цэнаўтварэння i спажывецкага крэдытавання, урадам Беларусi прынята рашэнне часова прыпынiць рэалiзацыю механiзма льготнага крэдытавання набыцця вышэйназваных тавараў", — растлумачылi ў Мiнiстэрстве гандлю Беларусi.
Нагадаем, што пачынаючы са жнiўня 2009 года адкрытымi акцыянернымi таварыствамi "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi "Белiнвестбанк", "Белпрамбудбанк" ажыццяўлялася выдача грамадзянам iльготных крэдытаў на спажывецкiя патрэбы для набыцця ў гандлёвых аб'ектах тавараў па пералiку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым крэдытаванне праводзiлася з бюджэтнай падтрымкай у выглядзе кампенсацыi банкам страт, звязаных з выдачай такiх крэдытаў.
Пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi ад 1 жнiўня 2009 года № 1010 быў вызначаны пералiк тавараў, на набыццё якiх прадастаўляюцца крэдытныя рэсурсы. Ён уключае 55 таварных пазiцый, у тым лiку будаўнiчыя матэрыялы, бытавую тэхнiку, вырабы сантэхкерамiкi, мэблю..