Працэсія Божага Цела ў Мінску пройдзе па цэнтральных вуліцах
28.05.2011 20:09
—
Новости Общества
Працэсія Божага Цела ў Мінску пройдзе па цэнтральных вуліцах
Мінгарвыканкам даў згоду на правядзенне эўхарыстычнай працэсіі па цэнтральных вуліцах Мінска. Аб гэтым стала вядома 28 мая. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя душпастыраў і вернікаў сталіцы выказвае ўдзячнасць прадстаўнікам улады за разуменне.
Арцыбіскуп падкрэслівае, што гэты жэст з боку ўладаў паспрыяе кансалідацыі грамадства і дасць магчымасць у малітоўным засяроджанні прайсці ўслед за Езусам Эўхарыстычным, молячыся таксама за нашу краіну.
Працэсія пройдзе 29 мая па традыцыйным маршруце з чатырма прыпынкамі: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − плошча Перамогі − Кастрычніцкая плошча – Чырвоны касцёл. Завершыцца працэсія каля архікатэдральнага касцёла.