Да ЕС не даехалі

Источник материала:  

Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі затрымалі ў сталіцы грамадзян Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Група мела намер незаконна праехаць праз Беларусь і Літву ў краіны Заходняй Еўропы.

Адзін з замежнікаў з'яўляецца вядомым крымінальным аўтарытэтам у справе арганізацыі каналаў нелегальнай міграцыі. Ён, як паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, забяспечваў знаходжанне ў Беларусі трох іншых затрыманых іншаземцаў і спрыяў легалізацыі іх перамяшчэння ў краіны ЕС. Грамадзяне Пакістана планавалі выехаць у Заходнюю Еўропу пад відам бізнэс-прадстаўнікоў, якія маюць прадпрыемства ў Беларусі і зацікаўлены ў развіцці бізнэс-кантактаў. Падчас следчых мерапрыемстваў пры садзейнічанні замежных партнёраў і Інтэрпола правяраецца магчымае дачыненне затрыманых да іншых, здзейсненых за межамі нашай краіны, злачынстваў тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Каталікам забаранілі шэсце па праспекце Незалежнасці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика