Блог Усяслава Чарадзея: Гэта ўсё агульнаславянскія карані вінаватыя

Источник материала:  
27.05.2011 12:46 — Новости Общества

Блог Усяслава Чарадзея: Гэта ўсё агульнаславянскія карані вінаватыя

TUT.BY
Усяслаў Чарадзей едзе заваёўваць Наваградак, не заваёўвае, і ва ўсім вінаваціць агульнаславянскія карані.
 
Блог Усяслава Чарадзея. Пост №8. Май. 1065 г.
Гэта ўсё агульнаславянскія карані вінаватыя.
 
Надоечы на маё вялікае здзіўленне заявіліся ноўгарадскія паслы і прапанавалі быць іхнім князям. Я адказаў: “Я ж на вас, шаноўныя, паходам хадзіў, праўда людзей там не кранаў (амаль), але залез на Сафію і дэманціраваў званы, а вы мяне на княства цяпер просіце”. “Вось менавіта таму цябе і просім, – кажуць наўгародскія паслы, – бо ты памяркоўны, а не кілер нейкі, і хобі ў цябе даволі мірнае – снэплінг, па будынках лазаеш”. Карацей, пераканалі.
 
Паехаў я ў Ноўгарад. “Прыбыў я, – да тамтэйшага люду кажу я, – да вас княжыць”. “Яно, вядома, калі ласка – кажуць наўгародцы, – але ты і так наш уладар быў. Разам з тым, калі хочаш быць больш чым проста валадар, там, скажам, да ліку святых прылічыцца ці адразу ў богі, дык нічога супраць не маем… Любы, як кажа той, капрыз за вашы грошы”. Здзівіўся я моцна, але не паспеў сказаць “Таямніцыполацкайгісторыі“, як да мяне дайшло: пераблытаў я Ноўгарад з Наваградкам, які для абароны ад балтаў і заснаваў мой дзядзька Ярык!
 
Далей на далей, павярнуў я назад у Ноўгарад праз Полацак. А там у горадзе полаўцы заселі. “Мы называемся полаўцы,– кажуць, – а значыць і горад Полацак – наш”. “А дзе тады скажаце калі ласка нам, палачанам, жыць? – пытаюся я, зацікаўлены. “Вядома дзе, у рэчцы Палаце”. Ну, ясная, чарговы раз давялося гвалт ужыць. Зразумела – непрыемна: шэсць (ці сем) сыноў расце і вось маеш: зрабіліся сведкамі прыкрых сцэн, але што тут з княжымі функцыямі паробіш? Неабходна ж гэтым полаўцам было патлумачыць, што іхняя назва ад слова “поле”. Яны ж качэўнікі!
 
←В сентябре планируется повысить стипендии и пенсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика