Тарыфы на праезд унутрырэспублiканскiмi пасажырскiмi цягнікамі ў Беларусi павышаць не будуць
Аб гэтым паведамiў учора на прэс-канферэнцыi начальнiк аддзела пасажырскай службы Беларускай чыгункi Уладзiмiр Столяр, перадае БЕЛТА.
У той жа час з заўтрашняга дня падаражэе кошт праезду ў цягніках, якiя курсiруюць у краiны далёкага замежжа. Уладзiмiр Столяр растлумачыў, што разлiкi па перавозках, якiя выконваюцца па такiх маршрутах, вядуцца ў еўра. "Нацбанк Беларусi павысiў курс еўра, адпаведна i кошт праезду ў цягніках такога прызначэння ў нас з заўтрашняга дня павялiчыцца прапарцыянальна росту курсу еўра", — адзначыў спецыялiст.
Вырасце i кошт праезду ў пасажырскiх цягніках у краiны СНД i Балтыi. "Сама велiчыня тарыфаў з заўтрашняга дня не змяняецца, але з улiкам сiтуацыi на беларускiм валютным рынку i павышэння курсу швейцарскага франка, у якiм вядуцца разлiкi па гэтых напрамках, кошт праезду ў паяздах, якiя едуць у краiны СНД i Балтыi, вырасце адэкватна росту курсу швейцарскага банка", — расказаў прадстаўнiк БЧ.