ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
ЕС падтрымаў прапанову Абамы па Ізраілі

Еўрасаюз падтрымаў прапанову прэзідэнта ЗША Барака Абамы пра вяртанне Ізраіля ў межы, якія існавалі да 1967 года, паведамляе Frаnсе-Рrеssе.

Паводле слоў вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштон, аб'яднаная Еўропа вітае ініцыятыву Абамы. Таксама з падтрымкай прапановы амерыканскага прэзідэнта выступілі афіцыйныя прадстаўнікі Францыі, Германіі і Польшчы.

Прапанова вярнуцца да межаў, якія існавалі да Шасцідзённай вайны 1967 года, Абама выказаў 19 мая падчас свайго выступлення, прысвечанага сітуацыі на Блізкім Усходзе. Пры гэтым прэзідэнт ЗША заявіў, што будучая мяжа не абавязкова павінна дакладна паўтараць даваенную, а "павінна пралягаць па лініях 1967 года пры ўзаемна ўзгодненым абмене тэрыторыямі такім чынам, каб усталяваць бяспечныя і прызнаныя абедзвюма дзяржавамі межы". Адразу пасля выступу Абамы прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаніягу катэгарычна адхіліў прапанаваную магчымасць звароту да старых межаў.

Генштаб РФ: ядзерныя сілы РФ з 2015 года будуць бяссільнымі супраць ПРА ЗША

Расійскія вайскоўцы нечакана прызналі велізарную небяспеку з боку амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны. Пасля 2015 года сістэма ПРА будзе ў стане збіваць расійскія міжкантынентальныя балістычныя ракеты, заявіў у пятніцу намеснік кіраўніка Генштаба, начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Андрэй Трацяк. Да такой высновы, паводле слоў генерал-лейтэнанта, прыйшлі навукова-даследчыя арганізацыі Мінабароны, аналізуючы планы мадэрнізацыі амерыканскай ПРА і размяшчэнне яе элементаў ва Усходняй Еўропе.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙНачальнік Генштаба Мікалай Макараў на той жа канферэнцыі сказаў, што не верыць заявам ЗША, быццам Расіі няма чаго баяцца амерыканскай ПРА ў Еўропе. Калі праблема не будзе вырашана, то гэта можа прывесці да новай гонкі ўзбраенняў, падкрэсліў генерал.

Мабільныя тэлефоны робяць мужчын бясплоднымі?

Мужчыны, якія плануюць завесці дзіця, павінны скараціць час гутарак па мабільным тэлефоне. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Каралеўскага ўніверсітэта ў Канадзе. Яны ўстанавілі, што актыўныя карыстальнікі сотавых могуць мець нізкую якасць спермы, а гэта прыводзіць да бясплоддзя, піша Thе Dаіlу Mаіl.

Група спецыялістаў вызначыла: электрамагнітныя хвалі, якія выпраменьваюць трубкі, складаным чынам злучаны з мужчынскімі гармонамі. Кіраўнік даследвання доктар Рэні Шэмул канстатуе: "Мужчыны, якія размаўляюць па тэлефоне, маюць больш высокі ўзровень цыркулюючага тэстастэрону, але адначасова з гэтым у іх паніжаныя паказчыкі лютэінізуючага. Гэты гармон іграе важную ролю з пункту гледжання рэпрадукцыі. Ён выпрацоўваецца гіпофізам".

Мяркуючы па ўсім, электрамагнітныя хвалі мабільных тэлефонаў, могуць аказваць падвойнае ўздзеянне на ўзровень мужчынскіх гармонаў і фертыльнасць. Так, яны здольныя павялічваць лік клетак у яечках, якія выпрацоўваюць тэстастэрон, аднак яны ж паніжаюць узровень ЛГ, што выдзяляецца гіпофізам. Гэта можа заблакаваць пераўтварэнні асноўнага тыпу тэстастэрону ў больш актыўную, магутную форму тэстастэрону, звязаную з вытворчасцю спермы і фертыльнасцю.

←Зачем белорусы скупают курятину?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика