Мабільны патруль
19.05.2011
—
Новости Общества
Віцебскія міліцыянеры пры нясенні службы сталі больш выкарыстоўваць тэхніку
Упершыню патрульныя выехалі на дзяжурства ў Віцебскі парк адпачынку на матаролерах. Сачылі за правапарадкам міліцыянеры на скутэрах і ў дачным пасёлку Уланавічы.
Менавіта зоны адпачынку, прыгарадныя дачныя пасёлкі ў летні перыяд стануць аб'ектамі ўвагі такіх мабільных нарадаў. Дарэчы, ініцыятыва пакупкі скутэраў належыць самім міліцыянерам. Бо, калі на пешае патруляванне ўчасткаў у раёне пляжнай зоны ля возера Доўжа і ў бліжэйшым дачным пасёлку патрэбныя тры патрулі, то цяпер гэтыя аб'екты будуць знаходзіцца ў зоне ўвагі аднаго міліцыянера на матаролеры. Насельніцтва вельмі добразычліва аднеслася да такіх змен. Ды і самім міліцыянерам дастаўляе задавальненне язда на зручнай тэхніцы.
Дар’я Клімава