Карона для Бажэны
19.05.2011
—
Новости Общества
Самых прыгожых і таленавітых студэнтак штогод збірае конкурс “Каралева Вясна”
Сёлета фінал XX міжнароднага конкурса грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна-2011” праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Дзяўчаты дэманстравалі не толькі сваю знешнасць, але і самыя розныя таленты, прахо-дзілі праз шэраг выпрабаванняў. Дарэчы, у фінале ўдзельнічалі як юныя беларускія прыгажуні, так і грацыі з Расіі, Украіны, Латвіі, Венесуэлы — лепшыя па выніках нацыянальных адборачных тураў конкурса.
І вось аўтарытэтнае журы вынесла рашэнне: перамагла Бажэна Багінская, студэнтка мастацкага факультэта з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Тытул першай віцэ-міс прысуджаны адразу дзвюм прыгажуням — Сіланхель Рэйес з Венесуэлы і Наталлі Ларыёнавай з Беларусі. І ганаровы тытул другой віцэ-міс падзялілі беларуска Дзіяна Жукоўская і расіянка Наталля Капленка.
Пераможца конкурсу Бажэна Багінская з дзяцінства захапляецца маляваннем і ўжо аформіла некаторыя кнігі. З першых інтэрв’ю з Бажэнай стала вядома, што яна не любіць зіму, марыць стаць мадэллю, хоча выйсці замуж па каханні. Яшчэ адзін цікавы штрых да партрэта “каралевы”: яна жадае адправіцца ў падарожжа на веласіпедзе.
Пятро Арэшка