Аб’яўлены ў вышук гродзенец знайшоўся ў Польшы

Источник материала:  
17.05.2011 10:24 — Новости Общества

Аб’яўлены ў вышук гродзенец знайшоўся ў Польшчы

Твой стыль
Аб’яўлены ў вышук гродзенец знайшоўся ў ПольшыУУС Ленінскага раёна Гродна абвясціў у вышук гродзенскага супрацоўніка часопісу "Magazyn Polski na uchodzstwie" Аляксея Салея, якога вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 КК Рэспублікі  Беларусь  "Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовых". 

Абвесткі з просьбай да грамадзян паведаміць пра месца знаходжання Аляксея Салея з’явіліся на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама і на старонках газеты “Милицейский вестник”.

Як паведаміла Радыё Рацыя, Салей у дадзены момант знаходзіцца ў Польшы, куды з’ехаў, каб не сесці за краты. Ён кажа, што справа супраць яго сфабрыкаваная і звязаная са справай Андрэя Пачобута:

- Мы разам з Пачобутам працавалі, я заўсёды быў з ім побач. Шмат у якіх справаў быў у курсе. На допыце ў КДБ мне сказалі, каб я даваў паказанні на Пачобута, казалі, інакш будзе горш, я адмовіўся.

Пакуль існуе крымінальная справа, Салей вяртацца ў Беларусь не збіраецца і плануе працаваць у Варшаве. 

←Гомельские отели войдут в национальную систему онлайн-бронирования

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика