Агульны кантынент

Источник материала:  

Дзень Еўропы Стары Свет святкуе ў траўні. У наступны месяц беларусы змогуць атрымаць асалоду ад еўрапейскага кіно падчас адмысловага фестывалю. З нагоды асаблівай даты часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык ХОЛЬЦАПФЕЛЬ сустрэўся з беларускімі студэнтамі. А яшчэ дыпламат папіў гарбаты з журналістамі. У нефармальнай гутарцы ён распавёў пра традыцыю адзначэння свята і падзяліўся сваімі меркаваннямі пра адносіны Беларусі і Еўрасаюза. Знаёміцца з Еўропай было б лягчэй і танней, калі б еўрапейскі бок спрасціў візавы парадак для беларусаў.

— У нас ужо ёсць мандат на тое, каб весці перамовы з беларускімі ўладамі па гэтым пытанні. І сустрэчы павінны пачацца вельмі хутка, — інфармуе часовы павераны ў справах Еўрасаюза ў Беларусі. — А пакуль гэта не здарылася, выкарыстоўваюцца ўсе магчымасці, прадугледжаныя шэнгенскімі пагадненнямі, каб палегчыць візавыя ўмовы для беларусаў. Напрыклад, выдаваць бясплатныя візы. Да таго ж, некалькі краін ЕС на нацыянальным узроўні прынялі рашэнні садзейнічаць наведванням з боку беларусаў і зараз выдаюць свае нацыянальныя візы бясплатна.

Чаму візавыя палёгкі для беларусаў — такая доўгая песня, нягледзячы на тое, што ідэя агучваецца здаўна? Справа ў тым, што, апроч пагаднення па спрашчэнні візавага рэжыму, павінна быць заключанае яшчэ і пагадненне аб рэадмісіі. Па сутнасці, гэта прававыя падставы для вяртання грамадзян, якія нелегальна знаходзяцца на тэрыторыі ЕС і падлягаюць дэпартацыі.

Галоўны ж палягчальны складальнік — гэта, безумоўна, кошт запаветнага "шэнгена". Аднак рабіць прагнозы, калі ён зменіцца для беларусаў, — бы варажыць на кававай гушчы. Тым часам кантакты ад чалавека да чалавека першымі зрабілі б Еўропу сапраўды адзіным і агульным кантынентам...

Ала МАЧАЛАВА.

←Рубинов снова стал председателем комиссии по контролю за вступительной кампанией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика