РОЗГАЛАС
Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва, сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Валерый Гаруноў.
Ён адзначыў, што з гэтай сумы 310 тыс. рублёў датуе дзяржава. Скарыстацца датацыяй на адпачынак дзіцяці ў загарадным кругласутачным летнік можна адзін раз на год. Акрамя таго, з бюджэтных сродкаў горада выдаткоўваецца 420 тыс. рублёў на кожную пуцёўку для дзяцей работнікаў бюджэтнай і камунальнай сферы.
У цэлым звычайнае сярэднестатыстычнае дзіця ў летні перыяд можа скарыстацца трыма датацыямі: у загарадны лагер, у школьны дзённага знаходжання — 130 тыс. рублёў, а таксама ў 9-дзённы палатачны лагер — 135 тыс. рублёў, адзначыў Валерый Гаруноў. Ён таксама падкрэсліў, што атрымаць дзярждатацыю на дзіцячы адпачынак у беларускіх летніках могуць толькі працуючыя бацькі, паколькі сродкі выдаткоўваюцца з фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Усяго сёлетнім летам каля 35 тыс. сталічных школьнікаў змогуць адпачыць у 38 загарадных кругласутачных летніках, якія будуць працаваць у 4 змены. Працягласць змены ад 18 да 21 дня.
Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны". "Мінск—Навіны". Наркадылерша выкарыстоўвала сына45-гадовай жыхарцы горада Светлагорска прад'яўлена абвінавачванне ў незаконным набыцці, захоўванні з мэтай збыту, а таксама збыце ў буйным памеры асабліва небяспечнага наркатычнага сродку.
Грамадзянка і раней трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў. Яна была неаднаразова асуджана за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, апошні раз — у 2003 годзе. Аднак жанчына не прыпыніла супрацьпраўнай дзейнасці. Як расказалі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, яна стала адным з найбуйнейшых наркадылераў у Светлагорску. Такі "бізнэс" дазваляў афіцыйна беспрацоўнай весці бязбеднае існаванне. Каб у чарговы раз не патрапіць за краты, грамадзянка не толькі сама збывала зелле, але і час ад часу прыцягвала для гэтага свайго непаўналетняга сына. Пасля збыту чарговай партыі гераіну яе і затрымалі супрацоўнікі КДБ.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Дом правасуддзя спрабавалі падпаліць...У нядзелю раніцай у будынак кінулі "кактэйль Молатава".
Паведамленне пра тое, што ў сталічным будынку па вуліцы Сямашка, 33 на першым паверсе спрацавала пажарная сігналізацыя, паведамілі карэспандэнту нашай газеты ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, паступіла на пульт аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна ад вартаўніка Дома правасуддзя ў 4.40 раніцы.
Следчыя, якія прыбылі на месца, знайшлі з тарца будынка бутэльку ёмістасцю 0,7 літра з кнотам і гаручай вадкасцю (як мяркуецца, сумесь бензіну і масла, так званы "кактэйль Молатава"), а таксама фрагменты трох разбітых бутэлек. Агнём былі пашкоджаны дзверы службовага ўвахода, на сцяне — сляды сажы. Па гэтым факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 КК — "Хуліганства". З месца здарэння канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу доказы, падчас працы па раскрыцці злачынства былі апытаны шэсць чалавек. Вядзецца следства.
Ігар ГРЫШЫН.
Буйны пажар на дрэваапрацоўчым прадпрыемствеУ Барысаўскае падраздзяленне МНС паведамілі пра пажар у цагляным будынку, размешчаным у вёсцы Вуглы.
Да месца здарэння былі накіраваны 12 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. І хоць ужо праз 8 хвілін пасля атрымання сігналу на пажары працавалі падраздзяленні МНС, да іх прыбыцця дах будынка, які стаяў асобна, ужо гарэў адкрытым агнём. У ім размяшчалася дрэваапрацоўчая вытворчасць. Будынак належаў замежнаму прадпрыемству па вытворчасці клеенага бруса. Унутры знаходзілася 8 дрэваапрацоўчых станкоў. У выніку пажару абрынуўся дах на плошчы 700 квадратных метраў, былі пашкоджаны абсталяванне, сыравіна і гатовая прадукцыя, што знаходзіліся ў будынку. На момант пажару на вытворчасці працавалі 12 чалавек — па 6 у цэху і звонку. Пацярпелых няма, рабочыя самастойна пакінулі будынак. Разглядаюцца дзве версіі прычыны пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём (вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца) і парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі). Цалкам ліквідацыя буйнога пажару была завершана праз дзве гадзіны.
Сяргей РАСОЛЬКА.