БДУ запрашае абітурыентаў на фестываль факультэтаў

Источник материала:  

13—14 мая ўпершыню ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе інтэрактыўнае прафарыентацыйнае мерапрыемства для абітурыентаў — Фестываль факультэтаў. Двухдзённая праграма фестывалю прадугледжвае прэзентацыю вучэбнай, навуковай і культурнай дзейнасці ўсіх факультэтаў.

На 13 мая запланавана прэзентацыя біялагічнага, геаграфічнага, ваеннага, механіка-матэматычнага, фізічнага, хімічнага факультэтаў, факультэтаў прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, а таксама Ліцэя БДУ.

14 мая рэкламаваць сябе будуць гуманітарны, гістарычны, эканамічны, філалагічны, юрыдычны факультэты, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, факультэт міжнародных адносінаў, Інстытут журналістыкі, Інстытут тэалогіі, Інстытут бізнэсу і менеджменту тэхналогій, Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій і Юрыдычны каледж БДУ.

Усе мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць ва ўнутраным дворыку БДУ побач з будынкам рэктарата (вуліца Бабруйская, 5а) з 10 да 19 гадзін. Там будуць размешчаны выставачныя стэнды і павільёны ўсіх факультэтаў, дзе ўсе ахвотныя змогуць атрымаць самую падрабязную інфармацыю як аб класічных, так і аб новых спецыяльнасцях, якія адкрываюцца ў БДУ ў 2011 годзе. абітурыенты змогуць пазнаёміцца з сучаснымі адукацыйнымі магчымасцямі БДУ і міжнароднымі еўрапейскімі праграмамі.

Падчас прэзентацыйнага блока факультэтаў у абітурыентаў і іх бацькоў будзе магчымасць скласці ўяўленне аб перспектывах абранай прафесіі і яе запатрабаванасці на рынку працы. У праграме фестывалю — конкурс на лепшую прэзентацыю факультэта, выступленні выкладчыкаў, адміністрацыі ўніверсітэта, а таксама канцэрты творчых калектываў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Уволенная учительница Тальковской школы получила 117 денежных переводов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика