Інфляцыя ў студзенi—красавiку склала 10,9 %
12.05.2011
—
Новости Общества
У Беларусi iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi ў красавiку ў параўнаннi з сакавiком 2011 года склаў 104,5 працэнта, са снежнем 2010 года — 110,9 працэнта. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. На 2011 год устаноўлены прагноз па iнфляцыi на ўзроўнi 7,5-8,5 працэнта. Гэта прадугледжана Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2011 год. Iндэкс цэн на харчовыя тавары ў красавiку 2011 года ў параўнаннi з сакавiком склаў 104,9 працэнта, са снежнем 2010 года — 111,3 працэнта.