Ці не перашкаджаеце вы свайму ўрачу?
Гарантыя паспяховай "бітвы" з хваробамі — цесны саюз урача і хворага. Але як на самай справе выконваюцца прадпісанні медыкаў?
Маштабныя пошукі на гэтую тэму правялі італьянскія псіхолагі. Атрыманая імі статыстыка выклікала здзіўленне: больш чым у палове выпадкаў пацыенты, нават калі ім зусім дрэнна, не прымаюць усе або частку прапісаных лекаў, не прыходзяць на працэдуры і не выконваюць іншыя рэкамендацыі.
А вы — памочнік для свайго доктара ва ўласным вылячэнні або імкняцеся сабе ж уставіць палкі ў колы? Даведайцеся пра гэта, адказаўшы на пытанні тэста.
Калі ў вас баліць галава, вы:
А) спрабуеце высветліць і ўстараніць прычыну — 2 балы;
Б) прымаеце болесуцішальнае — 1 бал;
В) трываеце — 0 балаў.
На прыёме ў доктара вы:
А) расказваеце пра сімптомы, загадзя прадумаўшы свае скаргі — 2;
Б) часта забываеце паведаміць урачу важную інфармацыю — 1;
В) даяце парады і крытыкуеце прызначанае лячэнне — 0.
Калі ўрач прызначае вам лячэнне, вы:
А) старанна выконваеце ўсе рэкамендацыі — 2;
Б) чытаеце анатацыі, правяраючы правільнасць лячэння — 1;
В) часта грэбуеце прызначэннямі — 0.
Калі лячэнне адразу не падзейнічала, вы:
А) паведамляеце пра гэта лечачаму ўрачу — 2;
Б) мяняеце ўрача — 1;
В) кідаеце лячэнне — 0.
Як вы ставіцеся да лекаў?
А) доктар лепш за мяне ў гэтым разбіраецца — 2;
Б) аддаяце перавагу правераным сродкам — 1;
В) лічыце, што лекі толькі атручваюць арганізм — 0.
Чаго вы чакаеце ад урача?
А) дыягназу і лячэння — 2;
Б) суперажывання і падтрымкі — 1;
В) бальнічнага ліста — 0.
Калі доктар прычыняе вам фізічны боль, вы:
А) трываеце (гэта неабходна для вылячэння) — 2;
Б) патрабуеце іншага лячэння або абязбольвання — 1;
В) адчуваеце нянавісць да свайго ката — 0 .
Якому спосабу дыягностыкі вы давяраеце?
А) досведу і інтуіцыі доктара — 2;
Б) сучаснай апаратуры — 1;
В) толькі сам хворы можа разабрацца ў сваім арганізме — 0.
Сумуйце атрыманыя балы.
12—16 балаў. Вы выдатны пацыент — пра такога марыць кожны медык. Сумеснымі намаганнямі вы пераможаце любую хваробу.
6—11 балаў. Вы занадта спадзеяцеся на ўласнае меркаванне. Больш давярайце медыкам, не мяняйце ўрача падчас лячэння і строга выконвайце ўсе прызначэнні.
0—5 балаў. Вы рызыкуеце зарабіць хранічнае захворванне з-за самалячэння або поўнай адсутнасці лячэння.
ДАРЭЧЫ
Прыкладна ў 50% выпадкаў няўдач у лячэнні хворы проста не прымаў лекі або рабіў гэта няправільна, у 25% не выконваюцца іншыя рэкамендацыі (дыета, рэжым сну, гігіены, стрэсы і г.д.), 12% звязаны з генетычна і экалагічна абумоўленымі прычынамі (напрыклад, немагчымасць змяніць месца жыхарства пры астме).
Прычыны 8% няўдач у лячэнні звязаны з медслужбай (памылкі медперсаналу, адсутнасць санітарак і несвоечасовы прыезд "хуткай", якасць харчавання і ўмовы ўтрымання ў стацыянарах). А 5% адводзіцца на іншыя, больш рэдкія прычыны.
Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.