Золатавалютныя рэзервы ў красавіку дадалі

Источник материала:  

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за мінулы месяц золатавалютныя рэзервы краіны, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, павялічыліся на 32,1 мільёна долараў, ці на 0,9 працэнта, і склалі на 1 мая 3 мільярды 793,5 мільёна долараў (на 1 красавіка — 3 мільярды 761,4 мільёна долараў).

У структуры золатавалютных рэзерваў рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 1 мільярд 440,7 мільёна долараў і павялічыліся за месяц на 103,2 мільёна (на 1 красавіка — 1 мільярд 337,5 мільёна долараў). Запасы манетарнага золата склалі ў эквіваленце 1 мільярд 546,8 мільёна долараў і за красавік выраслі на 146,4 мільёна долараў (на 1 красавіка — 1 мільярд 400,4 мільёна долараў).

Ігар ГРЫШЫН.

←Лукашенко поручил заставить всех работать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика