Магазіны Мінска поўнасцю задавольваюць пакупніцкі попыт

Источник материала:  

Магазіны Мінска поўнасцю задавольваюць пакупніцкі попыт на асноўныя харчовыя і нехарчовыя тавары, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Галіна Закранічная, перадае БЕЛТА.

Галіна Закранічная адзначыла, што ажыятажны попыт на алей і цукар спаў, гэта пытанне ўдалося ўрэгуляваць літаральна за некалькі дзён, і сёння складскія запасы ў рознічнай сетцы і арганізацыях аптовага гандлю даюць магчымасць ажыццявіць бесперабойны гандаль цукрам больш як 40 дзён, алеем — 40 дзён, што адпавядае нарматывам. Задавольваюцца патрэбнасці насельніцтва ў крупах, тут характэрна пераарыентацыя пакупніка на крупы айчыннай вытворчасці, у выніку чаго продажы ячных, пшанічных, аўсяных круп, аўсяных камякоў узраслі на 20-25 працэнтаў. Рэалізацыя бульбы і плодаагародніннай прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам расходавання стабілізацыйнага фонду на міжсезонны перыяд. Не назіраецца перабояў у забеспячэнні рознічнай сеткі горада нехарчовымі таварамі і ажыятажнага попыту на іх. Дзённыя аб'ёмы рэалізацыі асноўных відаў нехарчовых тавараў не перавышаюць аб'ёмы продажаў аналагічнага перыяду мінулага года.

←Детское творчество в Минске обросло приписками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика