У аптэках і арганізацыях аховы здароўя дастаткова лекаў

Источник материала:  

У беларускіх аптэках дастаткова імпартных лякарстваў для забеспячэння патрэбнасці ў іх насельніцтва, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя" Ігар Кавальчук.

"З-за праблем на валютным рынку ў дзяржаўных аптэках сітуацыя не пагоршылася, няма лякарстваў, попыт на якія аптэкі не могуць задаволіць. І ў аптэках, і на аптэчных складах, у арганізацыях аховы здароўя ў дастатковай колькасці ёсць лекавыя сродкі як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці", — сказаў Ігар Кавальчук.

Паводле яго слоў, у студзені—красавіку бягучага года асартымент лякарстваў у аптэчнай сетцы не звузіўся, па імпарце прадпрыемствы працуюць па даведзеных паказчыках сальда знешняга гандлю, аб'ём імпартных закупак застаўся на ранейшым узроўні. Разам з тым з года ў год адзначаецца рост рэалізацыі айчынных прэпаратаў.

←Детское творчество в Минске обросло приписками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика