Мы такія розныя...

Источник материала:  

У рэстаране яна не заказвае сабе дэсерт, але з'ядае вашу порцыю? Ён зноў каментуе ўсё, што адбываецца на экране тэлевізара і раскідвае шкарпэткі па ўсім доме?

Нашы звычкі шмат у чым вызначаюцца прыналежнасцю да таго або іншага полу, лічаць псіхолагі. Яны задумаліся над тым, чаму мы так часта не задаволеныя паводзінамі адно аднаго? У выніку быў складзены спіс рэчаў, якія даводзяць мужчын да шаленства і прымушаюць жанчын скардзіцца сяброўкам на сваіх каханкаў.

Што мужчыны ненавідзяць у жанчынах?

"Яна адмаўляецца ад дэсерту, каб потым з'есці мой!"

"О, не, я сытая і не хачу нічога на дэсерт", — гаворыць яна ў рэстаране, калі вячэра ўжо падыходзіць да канца. Але калі мужчына заказвае сабе пірожнае, ніводная жанчына не можа ўтрымацца ад таго, каб яго не пакаштаваць, а то і з'есці цалкам. Мужчын раздражняе жаночая нявызначанасць і пераменлівасць, асабліва калі гэта датычыцца ежы.

Доўгія валасы

Нягледзячы на тое, што многім мужчынам падабаюцца паненкі з доўгімі і прыгожымі валасамі, у побыце гэтыя самыя валасы могуць стаць прычынай сварак і скандалаў. Многія мужчыны скардзяцца, што доўгія валасы партнёркі забіваюць зліў у ваннай. Мала таго, што прачышчаць зліў даводзіцца менавіта мужчыну, дык яшчэ жанчыны не прызнаюць той факт, што гэта менавіта іх валасы ва ўсім вінаватыя.

Што б мне пачытаць?

Сумесны адпачынак — гэта выдатная падстава бліжэй пазнаёміцца і правесці добра час. Жанчыны рыхтуюцца да паездкі на курорт вельмі старанна: яны бяруць з сабой мноства ўбораў, сукенак, некалькі пар купальнікаў, абутку і кучу ўпрыгажэнняў, але ніколі не бяруць кнігу! Набытыя ў аэрапорце часопісы не ратуюць, бо прачытваюцца за пару хвілін. І тады жанчына бярэ кнігу, якую мужчына даўно хацеў пачытаць і ўзяў для гэтых мэт на адпачынак.

Яна не ведае, чаго хоча!

Жанчыны ніколі не могуць дакладна сказаць, чаго хочуць. Напрыклад, ты запрашаеш яе ў рэстаран, прапануючы выбраць кухню — кітайскую, італьянскую або японскую. "Мне ўсё роўна, можам пайсці, куды табе хочацца", — адказвае яна, і ты заказваеш столік у італьянскім рэстаране. І толькі ў самы разгар вечара, калі ваша спадарожніца сумна разглядае свае спагеці, высвятляецца, што яна не пераносіць італьянскую кухню.

Жанчыны падманваюць самі сябе

Мужчын раздражняе разыходжанне слоў і справы. Напрыклад, жанчыны любяць гаварыць, што больш за ўсё ў мужчынах іх прыцягвае добрае пачуццё гумару. Пры гэтым самі мужчыны ўпэўнены: багацце, прыгажосць і высокі рост — вось што сапраўды прыцягвае жанчын у мужчынах, а ніяк не ўменне жартаваць.

Жанчыны заўсёды здаюцца пасярод гульні

Вы можаце гуляць у шахматы або тэніс — жанчына заўсёды "стоміцца" падчас гульні, калі разумее, што прайграе.

Жывёлы — таксама людзі?

Жанчыны і мужчыны па-рознаму ўспрымаюць жывёл. Калі жанчыны схільныя занадта эмацыйна ўспрымаць жывёл і шкадаваць іх, нібы гэта людзі, якім можа быць крыўдна, сумна або адзінока, то для мужчыны гэта будуць проста сабака ці кошка.

Вечная незадаволенасць

Многія мужчыны прызнаюцца, што ім цяжка даецца адпачынак са сваёй каханай, бо, прыляцеўшы нават на самы дарагі курорт, жанчына будзе чымсьці незадаволеная і не супакоіцца, пакуль не праінспектуе нумар атэля і не знойдзе хоць бы некалькі недахопаў.

Што жанчыны ненавідзяць у мужчынах?

Яны вечна ўсё каментуюць!

Жанчын у мужчынах раздражняе звычка каментаваць тэлевізійныя перадачы, якія яны глядзяць. Так, жаночыя перадачы нельга назваць творам мастацтва, але чым яны горшыя за аднастайныя спартыўныя каналы?

Правады па ўсім доме

Цяга мужчын да тэхнікі непераадольная і прыводзіць да таго, што ўвесь дом аказваецца ў правадах, якія блытаюцца пад нагамі і жудасна раздражняюць. Правады нагадваюць засохлыя вінаградныя лозы, якія настойліва аплятаюць дом. Што ўжо казаць пра скрыні са старымі і непатрэбнымі кабелямі, якія выглядаюць, як гнёзды гадзюк?

Замочванне посуду

Многія жанчыны сутыкаюцца са звычкай сваіх партнёраў замочваць посуд у ракавіне, пакідаючы яго там на ноч, а то і на ўвесь дзень. У такіх паводзінах дамы бачаць хітры выкрутас — фактычна мужчына не мые посуд, але стварае бачнасць працы па доме.

Таксама за мужчынамі водзіцца звычка ставіць пустыя бутэлькі, каструлі або патэльні назад у халадзільнік.

Звычка раскідваць дробязь

Тое, што мужчыны не любяць дробныя грошы, — факт даўно вядомы. Але чаму іх трэба раскідваць па ўсёй хаце?

"Дарагая, у нас скончыўся цукар"

Жанчын раздражняе манера мужчын гаварыць, што нешта скончылася, калі гэта ўжо і праўда скончылася. "У нас скончыўся цукар", — гаворыць мужчына і кладзе сабе апошнюю лыжку ў гарбату. Такім чынам ён намякае, што трэба было б папоўніць запасы ежы, але сам ён гэта зрабіць не можа, бо занадта заняты.

Мокрыя ручнікі

Шкарпэткі і мокрыя ручнікі — гэта тыя рэчы, якія мужчыны схільны раскідваць паўсюль. А збіраць іх павінны, вядома, жанчыны...

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

←Между Венесуэлой и Беларусью сложились братские отношения - Америко Диас Нуньес

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика