Zамор'е

Источник материала:  
Eggshelland — рай з яек

Eggshelland (літаральна — "краіна яечнай шкарлупіны"), мусіць, адна з самых прыгожых велікодных традыцый у свеце.

Яна нарадзілася ў сям'і Маноліа з горада Ліндхерста ў амерыканскім штаце Агаё ў 1957 годзе. Тады маці цяперашняга галавы сям'і Рона Маноліа ўпершыню выклала на лужку каля хаты ўзор з рознакаляровай яечнай шкарлупіны з нагоды наступлення Вялікадня. З тых часоў кожны год сям'я ўпрыгожвае так свой участак, заўсёды прыдумляючы новыя тэмы для ўзораў.

 

Месяц пад сядлом

15-гадовая Рэгіна Маер з Лаўфена на поўдні Германіі — дзяўчына мэтанакіраваная. Калі два гады таму бацькі не пагадзіліся купіць ёй каня для заняткаў верхавой яздой, яна не стала дзьмуцца і злавацца, а прыклала пэўныя намаганні ды цярпенне і зараз скача верхам... на карове.

Юная немка з дапамогай дрэсіроўкі навучыла карову пераадольваць высокія перашкоды. На тое, каб карова па мянушцы Месяц стала скакаць не горш за коней, сышлі гадзіны трэніровак, з ужываннем метаду "пугі і перніка". Зараз "яна думае, што яна конь", сцвярджае Рэгіна Маер. Месяц нарадзілася два гады таму на ферме бацькоў Рэгіны. Дзяўчына праводзіла з ёй шмат часу і паступова прызвычаіла да збруі. Неўзабаве Рэгіна вырашыла праверыць, як карова будзе сябе адчуваць пад сядлом. Высветлілася, што цалкам арганічна. "Спачатку ёй вельмі спадабалася тое, што я раблю. Але праз некалькі крокаў Месяц спрабавала скінуць мяне. Яна і цяпер трохі нервуецца", — распавядае Рэгіна. Зараз Месяц і Рэгіна штодня трэніруюцца разам. Карова стала разумець каманды "сядзець", "стаяць", "бегчы наўскач". Бацькі былі здзіўлены поспехамі дачкі і нават паабяцалі неўзабаве купіць ёй сапраўднага каня. "Я дагэтуль жадаю каня, але я заўсёды буду побач з Месяцам. Бо яна мая фаварытка..." — кажа Рэгіна. І, сапраўды, коні ёсць шмат у каго, а вось скакавая карова толькі ў яе.

 

Афарбаванае не крадуць

Джон Херд з графства Дэвон вырашыў расфарбаваць шасцярых сваіх авечак у памяранцавы колер.

Zамор'еПа словах 48-гадовага фермера, ён зрабіў гэта, каб збіць з панталыку патэнцыйных зладзеяў. І, між іншым, гэта спрацавала: з тых часоў на яго статак ніхто ніводнага разу не замахваўся. Між тым, раней яго ферма рэгулярна пакутавала ад выкрадальнікаў. Так, усяго за некалькі гадоў у яго выкралі больш як 200 авечак, кожная з якіх абышлася брытанцу ў 160 еўра. Паводле слоў Джона Херда, афарбоўка ніяк не шкодзіць здароўю яго гадаванцаў, паколькі ён выкарыстоўвае нетаксічную, бясшкодную для поўсці і скуры жывёлін фарбу.

 

 

←Элитный бизнес-клуб оказался закрытым борделем?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика