У мапедыстаў — ільготная пара

Источник материала:  

Канец мінулага тыдня для шматлікай кагорты ўладальнікаў мапедаў, якія стаялі ў "загашніку" да лепшых часоў, бо не было адпаведных дакументаў, прынёс значную палёгку. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка 2011 года, пачынаючы з 23 красавіка супрацоўнікі МРЭА ДАІ павінны ставіць на ўлік мапеды ці скутары (аб'ёмам рухавіка да 50 кв.см.) без наяўнасці ў гаспадара адпаведных дакументаў, выдадзеных заводам-вытворцам ці мытнымі органамі.

Праўда, такая прэферэнцыя да двухколавых аўтаўладальнікаў такой катэгорыі будзе дзейнічаць да 1 жніўня 2011 года. Акрамя таго, ёсць нямала нюансаў, калі ваш мапед можа быць не зарэгістраваны ў Дзяржаўтаінспекцыі ці вам нельга ім будзе карыстацца. Падрабязнасці гэтай ільготнай праграмы і іншыя шматлікія матэрыялы, што тычацца кожнага вадзіцеля, — у бліжэйшым нумары спецвыпуску "РАДАР".

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

←Элитный бизнес-клуб оказался закрытым борделем?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика