Шаноўныя сябры!
Сёння мы прадстаўляем на ваш суд наш новы праект -
"БудзьмаTUT" (плён сумеснай творчасці культурніцкай кампаніі
"Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY)
.
Якія падзеі мінулага, якія рысы характару продкаў мы бачым сёння? І сапраўды бачым ці хочам бачыць? Ці існуюць "нацыянальныя рысы характару" беларусаў увогулле? І якія яны? І як яны ўплываюць на падзеі вакол нас? І на нашу гісторыю? А ці адлюстроўвае наша гісторыя нацыянальныя рысы характару? І якой яна можа быць? Напрыклад, ці можна расказаць тысячагадовую гісторыю Беларусі за пяць хвілін рэп-чытанкай?
Кампанія "Будзьма беларусамі!" і партал TUT.BY прапануюць сваю версію адказаў, а таксама заклікаюць да абмеркавання ўсіх ахвотных.
Ці можа так выглядаць гісторыя Беларусі?