Тры з 23 тамоў

Источник материала:  

Выданне твораў Івана Шамякіна прымеркавана да 90-годдзя з яго дня нараджэння

Днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя 2, 3 і 4-га тамоў са збору твораў. Апавяданні 1953-2003 гадоў, аповесці 1945-70-х гадоў, аповесці 1974-1988 гадоў можна прачытаць у гэтых кніжках. Праўда, Івана Шамякіна мы ведаем ўсё-такі па раманах: "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", "Трывожнае шчасце" і іншых. Нездарма задуманы такі вялікі збор.

Але новыя тамы, ужо падрыхтаваныя і прадстаўленыя, якраз-такі даюць уяўленне пра Шамякіна, які мог быць камерным, і ў малым сказаць шмат. Ён шмат разважаў пра лёс чалавека, яго цікавілі клопаты і перажыванні людзей таго часу, пра які ён пісаў. Сам, прайшоўшы вайну, ён ведаў, што значыць боль страт і прага да годнага жыцця. Яго творы — гэта біяграфія цэлага пакалення, у якога было шмат выпрабаванняў ад вайны да Чарнобыля. Пісьменнік ставіўся да чалавека рамантычна, заўсёды з верай у лепшую будучыню. А гэта тое, пра што марыць кожны. Магчыма, таму творы Шамякіна прыйшліся даспадобы чытачу. Большасць з іх былі інсцэніраваны і экранізаваны. Сёння чытаць Шамякіна трэба дзеля таго, каб зразумець вытокі шматлікіх падзей і думак з сённяшняга дня. І паразважаць: як змяніліся людзі, што для іх важна сёння, якой марай жывуць?

Ларыса ЦІМОШЫК.

←В связи с терактом 11 апреля генпрокурор направил губернаторам и минскому мэру письмо о необходимости усиления мер безопасности граждан, общественного порядка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика