Велікоднае пасланне

Источник материала:  

Дарагія браты і сёстры!

Віншуем вас з цудоўным святам Уваскрасення нашага Госпада Ісуса Хрыста.

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

Душа моя, ликуй и пой,

Наследница небес:

Христос воскрес, Спаситель твой

Воистину воскрес!

У гэтыя светлыя велікодныя дні мы ўспамінаем пра самы важны і дакладны факт гісторыі, які надае жыццю сэнс і мэту. Мы абвяшчаем аб Ісусе Хрысце, Які Сваёй смерцю і Уваскрасеннем вызваляе ад граху і яго наступстваў, ад шкодных звычак і дэпрэсіі, ад страху і адчаю, ад адзіноты і тугі. Зло ў самых розных формах наступае і губіць целы і душы, але Уваскрасенне пераконвае нас у тым, што ісціна мацнейшая за хлусню, каханне мацнейшае за нянавісць і жыццё мацнейшае за смерць.

Велікоднае пасланнеУваскрасенне Хрыста кліча нас да абнаўлення, якое даступнае не толькі прыродзе, але і кожнаму чалавеку. Жыццё ў святле Уваскрэсення можа і павінна стаць іншым.

"Няхай сілаю Уваскрасення Хрыста абнаўляецца наша жыццё. Біблія гаворыць:

<І>Дык вось, мы і пахаваныя з Ім хрышчэннем у смерць, каб, як Хрыстос уваскрэс з мёртвых славаю Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці.

Бо калі мы паяднаныя з Ім падабенствам смерці Ягонай, дык павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрасення" (Пасланне да Рымлянаў, 6:4-5).

Няхай сілай уваскрасення абнаўляюцца нашы сем'і, у якіх аборты і гвалт, нявернасць і разводы, крыўды і знявагі павінны саступіць каханню і ахвярнасці, пасвячэнню і чысціні, дараванню і ўзаемаразуменню.

Няхай у святле ўваскрасення абнаўляецца наша грамадства. Там, дзе панавалі абыякавасць, жорсткасць, разбэшчанасць, гвалт, падман, п'янства, несправядлівасць, няхай гаспадараць міласэрнасць, клопат, праведнасць, мір, цярпенне (Пасланне да Галат, 5:22).

Няхай вера, надзея і любоў напаўняюць нашы сэрцы, а Уваскрэслы Ісус вылечыць зламаных сэрцам, вызваліць паланёных грахом, суцішыць пакутных (Евангелле ад Лукі, 4:18).

Хвалите Господа с небес

И славьте, человеки!

Воскрес Христос! Христос воскрес!

И смерть попрал навеки!

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

Віктар Круцько Епіскап цэркваў

Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь.

←В связи с терактом 11 апреля генпрокурор направил губернаторам и минскому мэру письмо о необходимости усиления мер безопасности граждан, общественного порядка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика