Для жыхароў памежжа — пункт "Клявіца"

Источник материала:  

У перыяд з 24 па 25 красавіка з 10 да 17 гадзін у сувязі са святкаваннем Вялікадня для перасячэння Дзяржаўнай мяжы будзе дадаткова адчынены пункт спрошчанага пропуску "Клявіца" каля вёскі Клявіца Ашмянскага раёна, паведамляе камандаванне Смаргонскай памежнай групы.

У гэтым пункце будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8-01592-35883 (кругласутачна) альбо 8-01592-30080 (у рабочы час).

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←В связи с терактом 11 апреля генпрокурор направил губернаторам и минскому мэру письмо о необходимости усиления мер безопасности граждан, общественного порядка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика