Тыя самыя эмоцыі

Источник материала:  

У Мінску з 21 па 26 красавіка праходзіць першы Міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў "Той самы фестываль"

"Той самы фестываль" — цікавы праект па некалькіх прычынах. Самым незвычайным з'яўляецца тое, што фестываль праходзіць абсалютна без спонсарскай падтрымкі, што сёння здаецца наогул амаль немагчымым. Але арганізатары справіліся. Аказваецца, людзям яшчэ патрэбнае чыстае мастацтва, чысты эксперымент. Аказваецца, тэатральныя пляцоўкі ў Мінску гатовыя прадастаўляць сваю тэрыторыю для альтэрнатыўных тэатраў толькі за кошт уваходных квіткоў. І калі з традыцыйным тэатрам у Беларусі ўсё ў парадку, то з тэатрам, дзе можна, умоўна кажучы, паглядзець на голых людзей, пабачыць гэткі цырк на дроце, не вельмі. "Той самы фестываль" мусіць выправіць гэтую сітуацыю і паказаць нашаму гледачу, што ў тэатры насамрэч магчыма ўсё!

Фэст збярэ ў беларускай сталіцы 18 тэатральных труп, 140 удзельнікаў і 12 спецыяльных гасцей з дзевяці краін свету. Праграма фестывалю насамрэч стракатая і некаторых можа нават адштурхнуць сваёй дэмакратычнай усёеднасцю. Але "Той самы фестываль" — гэта фестываль-эксперымент, таму там можна пабачыць і пастаноўкі вядомага беларускага тэатра сучаснай харэаграфіі "D.О.Z.SK.І.", і спектакль пластычнага тэатра "ІнЖэст", і амерыканскі спектакль буто "MОNSTЕR/ GІRL", і класічную драму "Войце" нямецкага тэатра "Марабу". Але самым захапляльным для беларусаў, якія не надта прывыклі да вулічных тэатральных відовішчаў, стануць вулічныя спектаклі, якія прывязуць расійскі і славенскі тэатры. Вулічныя спектаклі адбудуцца ва ўнутраным дворыку Акадэміі мастацтваў. Завяршае гэты тэатральны мікст з разнастайных тэатральных страў спектакль лялечнай студыі "Ціхі акіян" беларускага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Спектакль-канцэрт "Лета ў сачку", які пакажуць дзеткі, магчыма, стане сапраўдным адкрыццём для дарослых, урокам, як не развучыцца здзіўляцца і радавацца.

Спектаклі будуць паказвацца на некалькіх пляцоўках у Мінску. Асноўныя — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Новы драматычны тэатр. Кошт квіткоў вагаецца ад 10 да 20 тыс. руб. На некаторыя спектаклі ўваход бясплатны.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

←Общество заплатит 3 миллиона долларов за более точные метеопрогнозы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика