РОЗГАЛАС
Апошнюю — жыхарку вёскі Мястэчка Пастаўскага раёна — у выніку звязалі, заклеілі рот скотчам і забралі ў яе тысячу еўра і мільён беларускіх рублёў.
Як паведаміла "Звяздзе" Наталля Яроменка, пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці, 34-гадовая дама (раней судзімая за крадзеж), прадставілася бабулі журналісткай. Яна мела двух напарнікаў — адзін з іх грузін па нацыянальнасці, другі — наш зямляк, раней не судзімы грамадзянін 1975 года нараджэння. Усе яны — "гастралёры", жыхары Баранавічаў і Баранавіцкага раёна.
Прыехалі ў Пастаўскі раён на машыне аднаго з удзельнікаў гэтай крымінальнай гісторыі. Згодна з матэрыяламі следства, раней злачынцы пацярпелую не ведалі. Відаць, проста вырашылі наўздагад выбраць "мішэнь". Калі бабуля адчыніла дзверы "журналістцы", два яе "калегі" ў масках таксама ўвайшлі ў дом. Бабулю прывязалі да стула, пачалі шукаць грошы...
Знайшлі пад... швейнай машынкай. Прыгаворам суда злачынцаў абавязалі кампенсаваць пацярпелай нанесеную ёй матэрыяльную страту. А таксама абмежавалі волю "журналістцы" тэрмінам на чатыры гады. Раней не судзімага напарніка накіравалі на чатыры гады ў папраўчую ўстанову агульнага рэжыму, а выхадзец з Каўказа правядзе за дротам таксама чатыры гады, але ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
І зноў...Вяртаецца тое, што яшчэ нядаўна здавалася даўно пройдзеным этапам. І зноў "гараць" удзельнікі незаконных валютных аперацый.
Супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці сумесна з работнікамі міліцыі затрымалі ў Мастах начальніка змены аднаго з мясцовых прадпрыемстваў і непрацуючага жыхара абласнога цэнтра. Згодна з дзейным заканадаўствам, ім пагражае не толькі канфіскацыя прадмета адміністрацыйнага правапарушэння (а гэта 4,5 мільёна беларускіх рублёў, 1 тысяча расійскіх рублёў і 1184 долары ЗША), але і штраф у памеры 50—300 базавых велічынь.
Неспрыяльны фінал "спрыяльнага вырашэння пытанняў"Да сямі гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці суд прыгаварыў былога дырэктара адной з раённых структур аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў", паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.
Сёлета ў студзені 61-гадовы кіраўнік быў затрыманы супрацоўнікамі дзяржбяспекі і міліцыі ў момант атрымання хабару ў памеры 4 тысяч долараў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
У валютчыка канфіскавалі 30 тысяч долараўУ дачыненні да 46-гадовага валютчыка распачата крымінальная справа аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці.
"У выніку кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што ён на працягу 2010 года і насуперак дзейнаму заканадаўству займаўся набыццём, продажам і абменам замежнай валюты і атрымаў ад гэтай дзейнасці даход у 76 мільёнаў рублёў," — гаворыцца ў інфармацыйным паведамленні УДФР. Кліентамі валютчыка былі не толькі выпадковыя грамадзяне, але (на пастаяннай аснове) індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі камерцыйных структур. На момант затрымання пры ім знайшлі і канфіскавалі 30 тысяч долараў. УДФР у сувязі з гэтым звяртае ўвагу на тое, што пад адказнасць за парушэнне парадку ў валютных аперацыях падпадаюць не толькі самі валютчыкі, але і грамадзяне, якія карыстаюцца іх паслугамі: ім пагражае адміністрацыйны штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй грошай.
байкеры адкрылі сезонБольш за 60 байкераў зрабілі выставу сваіх магутных і хуткасных "жалезных коней" каля гіпермаркета ў Магілёве. Гараджане разглядалі матацыклы і фатаграфаваліся на іх фоне. Інспектары ДАІ нагадвалі байкерам пра неабходнасць прытрымлівацца правілаў дарожнага руху, быць культурнымі і ветлівымі на дарогах, не перавышаць дазволенай хуткасці.
— Хочаш доўга жыць — умей добра ездзіць, — пагаджаліся бывалыя аматары матацыклаў, але і звярталіся з просьбамі да аўтамабілістаў быць уважлівымі да іх. Байкерскі сезон адкрыўся ўрачыста і афіцыйна. Мотапрабег па Магілёве са сцягамі адбыўся ў суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ. Фінішавала калона байкераў каля храма ў вёсцы Вейна, дзе свой уклад у спрыянне бяспецы на дарогах зрабіў праваслаўны святар і асвяціў усю мотатэхніку.Ілона Іванова.