Дзеці з Японіі прыедуць на аздараўленне ў Беларусь?
20.04.2011 22:08
—
Новости Общества
Дзеці з Японіі прыедуць на аздараўленне ў Беларусь?
Дзеці з Японіі, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на АЭС “Фукусіма”, могуць паехаць на аздараўленне ў Беларусь. Такую ідэю агучыў намеснік старшыні Камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.
Аляксандр Шацько: “Ёсць такая ініцыятыва фондаў і асацыяцый, якія займаюцца аздараўленнем дзяцей за мяжой. Гэта свежая ініцыятыва. Ідэя ёсць, але ў фінансавым увасабленні яе ёсць нюансы”.
Плануецца, што дзяцей будуць прымаць беларускія сем’і. Праўда, такая ініцыятыва паступіла толькі з Гомеля, кажа Аляксандр Шацько.
Аляксандр Шацько: “Невядома, ці будзе жаданне ў японскага боку, каб іх дзеці сюды прыляцелі. Ці не напужаюць іх гомельскія тэрыторыі? Бо гэта ініцыятыва менавіта Гомеля”.
Асноўная праблема, кажа дэпутат, — гэта фінансавае пытанне. У Беларусі выдаткі на сябе могуць узяць сем’і, якія будуць прымаць дзяцей. А вось пералёт да нашай краіны мусіць аплаціць ці то японскі бок, ці то нейкая арганізацыя.
На думку стваральніка дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля” Генадзя Грушавога, японцы, мабыць, і паехалі б у Беларусь. Але да гэтай ініцыятывы ён ставіцца скептычна:
Генадзь Грушавы: “Калі мы пачнем ездзіць пасля гэтых двух выбухаў, пасля катастроф адзін да аднаго, нічога добрага з гэтага не будзе. Лепш калі мы аб’яднаем намаганні з грамадзянскімі ініцыятывамі, гуманітарнымі суполкамі Японіі. І паспрабуем звярнуцца разам да іншых краін свету. І калі ад нас пойдзе такі заклік: давайце пашырым праграмы, давайце пачнем запрашаць у гэтыя праграмы не толькі дзяцей Чарнобыля, але і дзяцей Фукусімы, — гэта будзе добра”.
Сёння Беларусь мае шмат партнёраў, якія займаліся аздараўленнем дзяцей, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. На думку Грушавога, лепей, каб дзеці з Беларусі і Японіі, якія пацярпелі падчас аварый на атамных станцыях, разам ездзілі адпачываць за мяжу, у экалагічна чыстыя месцы.
Што датычыцца Гомельшчыны, дык эксперт катэгарычна супраць таго, каб японцы ездзілі на аздараўленне туды.
Генадзь Грушавы: “Лічу, што Гомельшчына як была, так і застаецца зонай небяспечнасці. Мы адтуль вывозім дзяцей Чарнобыля і сёння”.
Дарэчы, Японія была адной з першых краін, якая аказала падтрымку беларусам пасля аварыі на ЧАЭС. Яшчэ ў 1988 годзе ў Японіі былі сабраныя грошы, перададзеныя пасля ў анкалагічны цэнтр. Агулам на аздараўленні ў Японіі пабывала блізу 600 дзяцей з Беларусі, прыгадвае Генадзь Грушавы.