Наша "Надзея"
20.04.2011
—
Новости Общества
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС беларуска-германскае сумеснае дабрачыннае прадпрыемства "Надзея—ХХІ стагоддзе" стала першай на тэрыторыі краін СНД годнай альтэрнатывай для аздараўлення дзяцей за мяжой. Сёння цэнтр прымае 285 чалавек у змену, у год гэта чатырнаццаць змен. Усяго ж за 17 гадоў існавання ў цэнтры адпачылі і набраліся здароўя каля 50 тысяч чалавек! Неўзабаве ў цэнтры з'явяцца дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі — ужо цяпер дзеля гэта ёсць амаль што ўсе ўмовы.
Увагу ў цэнтры надаюць здароўю — як фізічнаму, так і псіхічнаму. Гэта адчуваюць дзеткі з Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія з задавальненнем наведваюць салявы і ванныя пакоі, дыхаюць свежым паветрам і ядуць экалагічна чыстыя прадукты, што вырошчваюцца ў цэнтры з 2001 года. Гэта адчувае і пяцігадовы Эдзік з Жыткавіч, які за два тыдні знаходжання ў цэнтры пачаў трошкі гаварыць. Слова для бабулі хлопчыка Галіны Скарабагатай "асьці" ("здрасце") здаецца не толькі вынікам доўгай працы спецыялістаў, але сапраўдным цудам.Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Вілейскі раён.