Новыя лясы ствараліся ўсім светам

Источник материала:  

За першыя два дні акцыі "Тыдзень лесу-2011" добраахвотнымі ўдзельнікамі пасаджана ўжо 15 мільёнаў дрэў. Новыя лясы створаныя на плошчы 2,5 тысячы гектараў. Удзел у акцыі ўжо ўзяло каля 30 тысяч чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Напрыклад, працоўныя калектывы Мінлясгаса і Дзяржаўнага мытнага камітэта працавалі ў Чэрвеньскім раёне. Моцныя ўраганы на працягу некалькіх апошніх гадоў запар наносяць істотную шкоду мясцовым лясам. Толькі падчас леташняга летняга ўрагану тут палегла 1 850 гектараў лесу. І цяпер на спустошаных землях удзельнікі акцыі закладвалі новыя лясы.

Супрацоўнікі Выканаўчага камітэта СНД шчыравалі ва Усяжскім лясніцтве Смалявіцкага раёна, дапаўняючы ўчасткі лесу, што былі створаныя летась. Калектывы Мінпрыроды і Мінюста добраўпарадкоўвалі тэрыторыю, саджалі дрэвы побач з Крылоўскім вадасховішчам.

Новыя лясы ствараліся ўсім светам

  У Драчкаўскім лясніцтве Смалявіцкага лясгаса ў памяць пра ахвяр тэракту ў мінскім метро высаджвалі дрэвы прадстаўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Камітэта па навуцы і тэхналогіях, а таксама выхаванцы мясцовай школы-інтэрната. Частка калектыву Дзяржінспекцыі працавала таксама ў Бярэзінскім лясгасе.

У Маладзечанскім лясгасе ўдзел у акцыі брала каля 200 супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў, 260 прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ачышчалі лес пасля ўраганных вятроў у Докшыцкім раёне. У ваенных лясгасах на пасадках лесу працавалі супрацоўнікі Міністэрства абароны, у дзяржаўнай лесагаспадарчай установе "Краснасельскі" — супрацоўнікі Упраўлення справамі Прэзідэнта.

У Брэсце работнікамі лясной галіны разам з мясцовымі органамі ўлады была закладзена алея памяці ахвяр тэракту ў мінскім метро... Навукоўцы Інстытута лесу НАН Беларусі разам з добраахвотнікамі наводзілі парадак на тэрыторыі сваіх эксперыментальных базаў. Мінскай лесапаркавай гаспадарцы наводзіць парадак у прыгарадных лясах і высаджваць ландшафтныя культуры дапамагалі жыхары сталіцы.

Актыўны ўдзел у акцыі прымалі добраахвотнікі па ўсёй краіне.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Генпрокуратура считает эффективными наказания в виде общественных работ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика