Сума ахвяраванняў беларусаў у адрас пацярпелых у мінскім метро набліжаецца да Br3 млрд
20.04.2011
—
Новости Общества
Беларусы пералічылі на дабрачынны рахунак у адрас пацярпелых у Мінскім метрапалітэне амаль Br2,9 млрд. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
"На дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама, адкрытыя для залічэння ахвяраванняў у сувязі з трагічнымі падзеямі, што здарыліся 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая", па стане на 17.00 19 красавіка паступіла Br2 891 489 290", — паведамілі ў прэс-службе. Таксама пералічана 243 500 расійскіх рублёў і $8 230.